Сёння адбыўся чарговы аўкцыён па продажы гатовых кватэраў без аздаблення ў Мінску. На аўкцыён былі выстаўленыя 32 кватэры – 8 двухпакаёвых, 15 трохпакаёвых, 9 чатырохпакаёвых. У Мінску і раней назіраўся спад попыту на шматметравае жыллё, таму сёння праз адсутнасць сярод лотаў аднапакаёвых кватэраў патэнцыйных пакупнікоў сабралося каля 30.

Пачатковы кошт метра склаў 890 даляраў, і нават пры гэтай цане не знайшлося пакупнікоў на 5 трохпакаёвых кватэраў, а з 4-пакаёвак прыдбалі гаспадароў толькі 3 кватэры.

Сярэдні кошт метра ў двухпакаёўках склаў 1055 даляраў (на 172 (!) даляры танней, чым на папярэднім аўкцыёне), адна з кватэраў была прададзеная па кошце менш чым 1000 даляраў за метр – 996,2. Выклаўшы ад 54,5 да 59, 7 тысячаў даляраў, пакупнікі набывалі кватэры агульнай плошчай 55 квадратных метраў.

Кошт метра ў прададзеных трохпакаёўках склаў 945,3 даляры, што на 148 (!) даляраў танней, чым на папярэднім аўкцыёне.
Выніковы кошт кватэраў агульнай плошчай 70–75 квадратаў вагаўся ад 66 да 75 тысячаў даляраў. Паказальна тое, што, дадаўшы ўсяго 6 тысячаў даляраў, пакупнікі маглі замест двухпакаёвай кватэры набыць трохпакаёвую з розніцай каля 15 метраў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?