Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вызваліў ад пасады расійскага амбасадара ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава.

Новым паслом Расіі ў Мінску стане Яўгеній Лук'янаў.

Чытайце: Камітэт Дзярждумы зацвердзіў кандыдатуру Яўгена Лук'янава на пасаду пасла Расіі ў Беларусі

Расія ў трэці раз за апошнія тры гады мяняе пасла ў Мінску.

Міхаіл Бабіч стаў паслом у жніўні 2018 года і амаль адразу трапіў у няласку. 

Дзмітрый Мезенцаў, які займаў гэтую пасаду, як чакаецца, стане дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы. Грыгорый Рапота, якому споўнілася 77 гадоў, сыдзе ў адстаўку ў найбліжэйшы час.

Чытайце таксама:
Меркаваны пасол РФ у Беларусі казаў, што Майдан рыхтавала Амерыка, а ў Расіі два саюзнікі — армія і флот

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0