Сёння Ігару Лосіку, кансультанту «Радыё Свабода» і адміністратару тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу», выставілі новае абвінавачанне. Пасля гэтага на вачах у следчага і адваката ён спрабаваў парэзаць сабе рукі і абвясціў сухую галадоўку на знак пратэсту.
Жонка палітвязня Дар’я Лосік звярнулася да Лукашэнкі, каб той адказаў ёй, чаму яе муж дзевяць месяцаў знаходзіцца ў турме.
Крымінальная справа заведзена па артыкуле «Арганізацыя масавых беспарадкаў». Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем.
Лосіка затрымалі 25 чэрвеня пасля ператрусу дома ў Баранавічах.
Дома Ігара чакаюць жонка і двухгадовая дачка.
Ён больш за 40 дзён трымаў галадоўку.
0
0
0
0
0
0