Фота Вілейскага РАНС

Фота Вілейскага РАНС

Падрабязнасці расказала выданне «Шлях перамогі».

У службу выратавання а пятай раніцы патэлефанавалі мясцовыя жыхары вёскі і паведамілі, што ў іх гарыць склеп. На месца здарэння выязджалі ратавальнікі найбліжэйшага падраздзялення з Карпавічаў.

Калі прыехалі ратавальнікі, то пабачылі, што ў надворнай пабудове адкрытым полымем гарэў дах. Пасля ліквідацыі ўзгарання ўстанавілі, што ў склепе гаспадары паставілі металічную самаробную печку для яго абагравання.

У выніку пажару згарэў дах, а таксама частка перакрыцця. Запасы на зіму, якія захоўваліся ў склепе, агонь не закрануў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0