Рашэннем савета дырэктараў ААТ «Белгазпрамбанк» ад 15 студзеня таксама ўнесены змяненні ў штатныя пасады членаў праўлення і ўведзена ў штатны расклад ААТ «Белгазпрамбанк» пасада першага намесніка старшыні праўлення.

На пасаду першага намесніка старшыні праўлення прызначаная Ірына Патапава.

На пасадзе намеснікаў старшыні праўлення — Ірына Антонава, Канстанцін Кір'янаў, Уладзімір Караткевіч.

Ермакова з 15 чэрвеня да 10 снежня 2020 года ўзначальвала часовую адміністрацыю па кіраванні Белгазпрамбанкам, якую ўвёў Нацбанк.

11 снежня 2020 года в. а. старшыні праўлення банка стала намеснік старшыні Ірына Патапава. Новае праўленне было сфарміравана з дзеючых топ-менеджараў Белгазпрамбанка. У снежні крыніца, блізкая да кіраўніцтва банка, казала, што кандыдатура экс-кіраўніка Нацбанка Ермаковай не разглядалася на пазіцыю кіраўніка банка шмат у чым з-за таго, што «яе праца асацыявалася б з працягам знешняга кіравання», паведамляе Tut.by.

11 чэрвеня 2020 года ў галоўным офісе Белгазпрамбанка прайшлі ператрусы. Былі затрыманыя некалькі топ-менеджараў банка, якіх падазравалі ў легалізацыі сродкаў, здабытых злачынным шляхам, і ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Гэтыя дзеянні паследавалі за тым, як былы кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, які ім кіраваў 20 гадоў да мая мінулага года, заявіў, што ідзе ў прэзідэнты. Расійскія акцыянеры Белгазпрамбанка — Газпрамбанк і «Газпрам» — абвінавацілі Нацбанк Беларусі ў «незаконных дзеяннях па прызначэнні в. а. старшыні праўлення і в. а. намесніка старшыні праўлення» ў Белгазпрамбанку.

У сувязі з новым прызначэннем Надзея Ермакова будзе вымушаная, хутчэй за ўсё, пакінуць пасаду старшыні савета дырэктараў БСБ Банка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0