Пра гэта прадстаўнік Рэспублікі Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне» Пятро Ялфімаў заявіў адразу пасля першага паўфіналу конкурсу, адказваючы на пытанні беларускіх журналістаў.
– Спяваў я ах…на! Так і напішыце. Дай Бог усім так спяваць, – сказаў расстроены Пятро.
– У вас, у журналістах, праблема. Вельмі сур’ёзная. Бо вы дурныя, – патлумачыла Тацяна Касмачова, паведамляе КП в Беларусі.
***
Нагадаем, што ўчора прайшоў першы паўфінал конкурсу.
Пётр Ялфімаў у дзесятку фіналістаў не трапіў (было 18 канкурсантаў). У фінал прайшлі: Турцыя (Хадісэ), Швецыя (Малена Эрнман), Ізраіль (Ноа і Міра Авад), Партугалія (Флёр‑дэ‑Лі), Мальта (К’яра), Фінляндыя (гурт Вальдо Піпл), Боснія (гурт «Рэгіна»), Румынія (Елена Георгі), Арменія (Інга і Ануш Аршакян), Ісландыя (Ёханна).
У чацвер пройдзе другі паўфінал.
Беларус Аляксандр Рыбак, што выступае ад Нарвегіі, выступіць пад шостым нумарам.
Сёння Аляксандру спаўняецца 23 гады.