Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 3 чэрвеня ў свеце зарэгістраваны 6 451 966 выпадкаў каранавіруса, памерлі 382 479 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваныя 1 881 205 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 108 059 чалавек, з іх 1 134 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 556,7 тысячы выпадкаў каранавіруса, 1 232 чалавекі памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 423,7 тысячы чалавек, 182 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля Бразіліі і ЗША ў Вялікабрытаніі (324), Мексіцы (237) і Індыі (221).

2 чэрвеня ў свеце зафіксавана 115 215 новых выпадкаў каранавіруса. 

За 2 чэрвеня зафіксавана 4 669 смерцяў ад каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0