Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Віктар Бабарыка выказаўся ў фэйсбуку на рэакцыю на яго рэзананснае інтэрв'ю расійскаму выданню «Маскоўскі камсамолец».

«Сёння, у матэрыялах рэсурсу «Наша Ніва», была апублікавана цытата з майго вялікага інтэрв'ю газеце «Маскоўскі камсамолец», якая тычыцца пытання ўвядзення адзінай валюты ў рамках магчымых інтэграцыйных працэсаў з Расійскай Федэрацыяй. Вырваная з кантэксту ўсяго інтэрв'ю, яна цалкам скажае маю пазіцыю па пытанні пабудовы незалежнай Беларусі.

Са свайго боку я яшчэ раз хачу сказаць: суверэнітэт і незалежнасць Беларусі — непарушная каштоўнасць. Цяпер я не бачу ніякіх перадумоў нават для абмеркавання пытання аб адзінай валюце.

Прыношу вам свае шчырыя прабачэнні за недастаткова дакладны і адназначны адказ на вельмі важнае для ўсіх нас пытанне, дадзены мной у інтэрв'ю газеце «Маскоўскі камсамолец», — напісаў патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0