Сувязі з аператарам няма, ягоны тэлефон недасяжны, піша БАЖ.

Раніцай 9 мая затрымалі аператара «Белсата» Аляксандра Баразенку. Пра гэта ён сам паведаміў рэдакцыі ў 8:49 раніцы. Зараз Баразенка знаходзіцца ў РАУС Марʼінай Горкі. Ягоны тэлефон недасяжны.

Адметна, што ў Аляксандра сёння дзень народзінаў.

Пасля 12-й гадзіны, акурат пасля сканчэння акцыі ў Бабруйску, Баразенку адпусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0