Сярэдняя цана нафты Urals у красавіку 2020 года склалася ў памеры $18,22 за бараль, што ў 3,9 разы ніжэй, чым у красавіку 2019 года, калі яна складала $71,54 за бараль. Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах, размешчаных на сайце Мінфіна Расіі, піша tass.ru.

Адзначаецца, што сярэдняя цана на нафту маркі Urals у студзені — красавіку 2020 года склалася ў памеры $41,04 за бараль, у студзені — красавіку 2019 года яна склала $65,18 за бараль.

Раней Мінфін РФ паведамляў, што сярэдняя цана на нафту Urals за перыяд маніторынгу ад 15 сакавіка да 14 красавіка 2020 года склала $19 за бараль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0