Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў catholic.by, адказваючы на пытанне пра крытыку ад тых, хто лічыць любыя захады для прадухілення інфекцыі «недаверам да Бога».

«Бог нас абараняе ад зла, але Бог даў нам розум, каб мы ім рацыянальна карысталіся.

Калі нехта ведае, што заражаны, то, кантактуючы з іншымі, ён парушае пятую Божую запаведзь — не забівай. Тое самае можна сказаць і пра тых, хто свядома і злосна ігнаруе мінімальна неабходныя захады для прадухілення інфекцыі.

Насамрэч, абсалютная большасць нашых вернікаў нармальна ўспрымаюць рэкамендацыі сваіх пастыраў і санітарных службаў. У Беларусі кампетэнтныя службы не сталі ўводзіць строгіх абмежаванняў, але далі выразныя рэкамендацыі. Тое самае зрабілі і іерархі Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы.

Мы не адмяняем набажэнстваў, але заклікаем людзей прытрымлівацца ўстаноўленых санітарнымі службамі нормаў. Кожны павінен адчуваць асабістую адказнасць і выконваць рэкамендацыі спецыялістаў, каб зберагчы здароўе сваё і сваіх бліжніх», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0