Паўночнакарэйская газета Rodong Sinmun, друкаваны орган кіруючай Працоўнай партыі краіны, паказала фатаграфіі кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына з адкрыцця завода па вытворчасці угнаенняў. Матэрыялы апублікаваныя на сайце выдання. Фота з Кім Чэн Ынам таксама паказала Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР, піша РБК.

На фотаздымках паўночнакарэйскі лідар выглядае здаровым, усміхаецца фатографам.

Паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap адзначыла, што паўночнакарэйскі лідар з'явіўся на публіцы ўпершыню за апошнія 20 дзён. У красавіку CNN паведаміў, што старшыня Дзяржсавета перанёс аперацыю на сэрцы і стан яго здароўя пагоршыўся. Тэлеканал адзначаў, што ён не з'яўляўся на публіцы з 11 красавіка, а 15 красавіка прапусціў ўрачыстую цырымонію з нагоды гадавіны з дня нараджэння Кім Ір Сена ўпершыню за доўгія гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?