У вайсковай часці ў Калінінградскай вобласці ўраджэнцы Чачні прымушаюць таварышаў па службе скандаваць «служым Ічкерыі» і называць іх «таварышамі чачэнцамі». Адпаведнае відэа з'явілася ў сацсетках.

На апублікаваных кадрах відаць, як на пастраенні вайскоўцы вітаюцца з салдатамі з Чачні і кажуць, што служаць Ічкерыі.

Чачэнская рэспубліка Ічкерыя — непрызнанае дзяржаўнае ўтварэнне, дэ-факта існавала з 1991 па 2000 год на тэрыторыі цяперашняй Чачні. Органы ўлады Ічкерыі ў Расіі прылічаны да спісу тэрарыстычных арганізацый.

Дакладнай інфармацыі пра даты здымкі няма, але вядома, што на відэа — падраздзяленне берагавой аховы вайсковай часці 90151 у Гусеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0