Выйшаў новы загад міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, у якім прыводзяцца вычарпальныя звесткі пра методыку дыягностыкі і лячэння COVID-19 у Беларусі. Таксама апісваюцца магчымыя ўскладненні і ход хваробы.
Цалкам дакумент можна пачытаць на сайце кафедры інфекцыйных захворванняў БДМУ.
У рэкамендаваным лячэнні ёсць некалькі асноўных прэпаратаў: гэта спалучэнне гідраксіхларахіну і азітраміцыну, тацілізумаб, а таксама спалучэнне лапінавір+рытанавір [даследаванні ў Цэнтры інфекцыйных хваробаў Гуанджоу, на жаль, не падцвердзілі эфектыўнасць лапінавіру+рытанавіру пры COVID-19 — НН].
Таксама тлумачыцца парадак выпіскі на далечванне дадому: адразу падкрэслена, што людзей пасля 55 гадоў пакідаюць у бальніцах.
0
0
0
0
0
0