Пытанне аб завяршэнні ацяпляльнага сезона ў сталіцы пакуль не разглядаецца, паведаміў «Мінск-Навінам» начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Уладзімір Лебедзь.
— Паколькі да гэтага часу не ўсталявалася сярэднесутачная тэмпература вышэйшая за 8 градусаў на працягу трох дзён запар, на гэтым тыдні не плануецца разглядаць пытанне аб завяршэнні ацяпляльнага сезона, — сказаў суразмоўца.
0
0
0
0
0
0