«Наша Ніва» звярнула ўвагу Міністэрства абароны на экспанентны рост колькасці заражаных каранавірусам у Беларусі — на 28 красавіка іх было 12 208 чалавек. 

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Мы спыталіся ў афіцыйнага прадстаўніка ведамства, Наталлі Гаўрусік, пры якой лічбе захварэлых Міністэрства абароны Мінабароны разгледзіць пытанне змены фармату правядзення парада ці яго адмены.

«Ваеннаслужачыя, якія бяруць удзел у парадзе ў гонар 75-годдзя перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, знаходзяцца пад пільным медыцынскім назіраннем. На сёння сярод удзельнікаў парада інфікаваных няма, гэта дазваляе нам працягваць падрыхтоўку да парада ў штатным рэжыме», — адказала Гаўрусік. 

Дарэчы, сёння ўвечары павінна прайсці трэніроўка парада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0