Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 66 інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.
Рашэнне было прынята ў выніку работы, праведзенай Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, і ў адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства ўнутраных спраў.
Акрамя таго, прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу pravda-sotrudnikov.com за невыкананне яго ўладальнікам патрабавання Міністэрства інфармацыі аб устараненні парушэнняў заканадаўства Беларусі аб сродках масавай інфармацыі.
0
0
0
0
0
0