Урад адмяніў сваю пастанову ад 30 сакавіка 2020 года №184 аб абмежаванні росту цэн на тавары і тарыфаў на паслугі не больш за 0,5% у месяц.
«Дакумент прыняты з прычыны стабілізацыі цэнавай сітуацыі на ўнутраным спажывецкім рынку», — адзначылі ва ўрадзе.
Пастанова ўступае ў сілу са дня афіцыйнага апублікавання.
Нагадаем, раней улады ўвялі абмежаванні для вытворцаў і імпарцёраў па росце цэн у 0,5% за месяц. Гэта новаўвядзенне выклікала нямала пытанняў у бізнэсу.
У той жа час міністэрства гандлю сёння ўвяло дадатковыя меры па рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары, каб не дапусціць іх прыкметнага падаражэння — на 26 пазіцый на працягу 90 дзён.
0
0
0
0
0
0