ria.ru

ria.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раскрыў дэталі новага антыкрызіснага плана па падтрымцы эканомікі ва ўмовах пандэміі каранавіруса. Пра гэта ён распавёў падчас звароту да грамадзян. Трансляцыя вялася на канале «Расіі-24» у Youtube.

Па словах кіраўніка дзяржавы, па кожным з базавых апорных сектараў эканомікі трэба прапрацаваць асобныя меры падтрымкі. У прыватнасці, прэзідэнт прапанаваў накіраваць дадаткова 200 мільярдаў рублёў (2,7 млрд даляраў) на забеспячэнне збалансаванасці бюджэту рэгіёнаў. На падтрымку авіяцыйных кампаній плануецца вылучыць 23 мільярды рублёў (314 млн даляраў).

Таксама Пуцін абвясціў пра тое, што расійскі бізнэс атрымае грошы на выплату заробкаў. Аб'ём прадастаўленых сродкаў на кампанію будзе разлічвацца з улікам колькасці яе супрацоўнікаў па стане на 1 красавіка 2020 года, зыходзячы з мінімальнага памеру аплаты працы (12 130 рублёў, або 165 даляраў) на аднаго работніка. Плануецца, што грошы пачнуць паступаць з 18 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0