Як стала вядома «Нашай Ніве», з 19 сакавіка на працы няма начальніцы ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама Кацярыны Дзегцяровай. 

Кацярына Дзегцярова, фота gomel.gov.by

Кацярына Дзегцярова, фота gomel.gov.by

Распаўсюджаная прычына адсутнасці — бальнічны, але кулуарна шырыцца версія пра затрыманне чыноўніцы спецслужбамі і яе знаходжанне ў мінскім ізалятары КДБ. 

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма. 

Апошні раз у сацыяльных сетках Дегцярова была 19 сакавіка, яе абавязкі цяпер выконвае загадчыца сектара ідэалагічнай работы Алена Баркова.

На прамую просьбу «Нашай Нівы» абвергнуць інфармацыю аб затрыманні начальніцы Баркова сказала, што «не ўпаўнаважана каментаваць такую інфармацыю». 

Паводле папярэдняй інфармацыі, імавернае затрыманне чыноўніцы звязанае з дзіўнымі схемамі аплаты паслуг фірмам, якія аказвалі тэхнічнае суправаджэнне афіцыйных мерапрыемстваў і канцэртаў. 

***

Кацярына Дзегцярова

Нарадзілася ў 1984 у Гомелі. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва. Працавала навуковым супрацоўнікам Гомельскага палацава-паркавага ансабля. Пасля перайшла на працу ў Гомельскі гарвыканкам — начальніцай аддзела культуры, пасля начальніцай упраўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?