Аляксей Нікольскі, прэс-служба прэзідэнта РФ, ТАСС

Аляксей Нікольскі, прэс-служба прэзідэнта РФ, ТАСС

Расійскія ветэранскія арганізацыі накіравалі прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну зварот з просьбай перанесці парад Перамогі ў Маскве з 9 мая на больш познюю дату, калі сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса нармалізуецца.

Подпісы пад зваротам, які ёсць у распараджэнні ТАСС, паставілі прэзідэнт Расійскай асацыяцыі герояў Уладзімір Шаманаў, старшыня Усерасійскай грамадскай арганізацыі ветэранаў (пенсіянераў) вайны, працы, узброеных сіл і праваахоўных органаў Уладзімір Епіфанаў і кіраўнік Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі ветэранаў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі Віктар Ермакоў.

«Ад імя ўсёй ветэранскай супольнасці просім вас прыняць складанае, але, як мы лічым, справядлівае рашэнне аб правядзенні ваеннага параду ў іншую дату, калі ў адпаведнасці з эпідэміялагічнай сітуацыяй парад стане не пагрозай, а сапраўды урачыстасцю міру і бяспекі для ўсіх яго ўдзельнікаў», — гаворыцца ў звароце.

«На жаль, сітуацыя ў свеце прывяла да таго, што сёлета 9 мая даць гарантыю бяспекі здароўя пры правядзенні парада немагчыма», — канстатавалі кіраўнікі ветэранскіх арганізацый, падкрэсліўшы, што правядзенне мерапрыемстваў «не можа ставіць пад пагрозу здароўе яго ўдзельнікаў і гасцей».

«На нашу думку, гэта рашэнне (аб пераносе парада) паслужыць праявай павагі да ветэранаў, якія змагаліся за будучыню краіны, да вайскоўцаў, якія стаяць цяпер на варце Радзімы, і да ўсіх нашым грамадзян, якія адзначаюць Дзень Перамогі як галоўнае свята нашай Вялікай Расіі!» — дадалі аўтары звароту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0