Паводле звестак Мінздароўя, па стане на раніцу 15 красавіка ў Беларусі зарэгістраваныя 3728 чалавек з наяўнасцю каранавіруса (прырост 447 чалавек, або 13,6%).

68 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Памерлі 36 пацыентаў (учора была лічба 33).

Праведзена 76 198 тэстаў. Для тэставання задзейнічаны 24 лабараторыі. Прычым яны адкрытыя як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0