Супрацоўнікі паліцыі выявілі цела Мэйв Кенэдзі Таўнсэнд Маккін, унучкі былога генпракурора ЗША Робэрта Кенэдзі, брата 35-га прэзідэнта Джона Кенэдзі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пошукі Мейв Кенэдзі і яе васьмігадовага сына пачалі пасля таго, як яны зніклі падчас прагулкі на каноэ ў Чэсапікскім заліве ў штаце Мэрылэнд 2 красавіка.

Удакладняецца, што цела жанчыны было знойдзена каля берагоў заліва ўвечары 6 красавіка. Цела хлопчыка знайсці пакуль не ўдалося.

Паводле газеты USA Today, Мэйв Кенэдзі і яе сын селі ў каноэ, каб дастаць мяч, які ўпаў у ваду. Аднак з-за моцнага ветру судна вынесла ў адкрыты заліў і яны не змаглі вярнуцца назад. Пазней паліцыянты выявілі перавернутае каноэ.

4 красавіка пасля 26-гадзінных пошукаў паліцыя прызнала Мэйв Кенэдзі і яе сына загінулымі.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0