Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан, у якога выявілі каранавірус, быў пераведзены ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі.

Пра гэта паведамляе BBC.

Як паведамляецца, стан здароўя прэм'ер-міністра пагоршыўся ў апошнія гадзіны, пасля чаго дактары вырашылі перамясціць яго бліжэй да апаратаў штучнага дыхання.

Па яго просьбе, замяшчаць яго на прэм'ерскай пасадзе будзе міністр замежных спраў Дамінік Рааб.

Сімптомы каранавіруса захоўваліся праз дзесяць дзён пасля таго, як тэст даў станоўчы вынік. Прэм'ер-міністру зрабілі кіслародную тэрапію, калі ён паступіў у бальніцу ў Лондане. Шпіталізацыя не была тэрміновай: у бальніцу Святога Томаса палітыка адправілі для меры засцярогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0