Здарэнне адбылося каля 13:00 на Мінск — Маладзечна каля в. Шчарбіны, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

72-гадовы кіроўца «Таёты» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком «МАЗ».

У выніку стары мужчына быў дастаўлены ў бальніцу, але ад цяжкіх траўмаў неўзабаве памёр. Яго жонка не пацярпела, роўна як і кіроўца грузавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0