Выставачны комплекс у Мадрыдзе, пераабсталяваны пад часовы шпіталь. Фота: «Эль Паіс»
Сітуацыя ў Іспаніі на сёння найгоршая ў Еўропе. Па колькасці смерцяў гэтая краіна неўзабаве можа пераўзысці Італію.
За апошнія 24 гадзіны ў шпіталях Іспаніі памерла 849 чалавек. Гэта больш, чым учора (было 812). Усяго за час пандэміі краіна без пары страціла 8189 чалавек, паведамляе «Эль Паіс». Амаль 50 тысяч чалавек трапіла ў бальніцы.
Іспанія мабілізавала для працы ў шпіталях, у тым ліку і дадаткова разгорнутых, студэнтаў старшых курсаў медуніверсітэтаў.
0
0
0
0
0
0