Пра гэта заявіла журналістам намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан, піша БелТА.
«Сітуацыя цалкам кантралюемая, падстаў для панікі няма. 22 чалавекі маюць адмоўныя тэсты і завяршылі або завяршаюць лячэнне», — сказала Алена Богдан.
Учора ў Гомельскай вобласці быў выяўлены яшчэ адзін выпадак каранавіруснай інфекцыі ў сувязі з тым, што ўсе цяжкія пнеўманіі тэстуюцца на наяўнасць COVID-19. Пацыентка не мае патрэбы ў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Мінздароўя: У Беларусі зафіксаваны 81 выпадак каранавіруса
0
0
0
0
0
0