Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што «міністры па-свойму трактуюць» яго нядаўнія дамоўленасці з Уладзімірам Пуціным у частцы паставак нафты. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння на сустрэчы са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам, піша БЕЛТА.

«Не паспелі з Пуціным дамовіцца аб тым, што яны нам за кошт прэмій ці там чагосьці (гэта іх справа) кампенсуюць зніжэнне гэтай пошліны (калі, напрыклад, мы $ 1 млрд ад пошліны атрымлівалі ў мінулым годзе, а сёння $ 700 млн, то $ 300 млн Расія кампенсуе), увечары ўжо міністры па свойму трактуюць нашы дамоўленасці — двух прэзідэнтаў.

Бяру запіс размовы: дакладна, чорным па беламу была дамоўленасць, што розніцу нам кампенсуюць. Гэта значыць фінансава мы застанемся на ўзроўні мінулага года. Гэтага няма. Ну што гэта за саюз такі», — заявіў кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0