Памерлы Дзмітрый Харчанка
У Іркуцку пасля прымянення супрацоўнікамі патрульна-паставой службы спецсродку памёр малады чалавек. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу рэгіянальнага СУСК.
Інцыдэнт адбыўся ноччу 15 лютага.
24-гадовы хлопец ехаў у таксі, заснуў, кіроўца не змог яго разбудзіць, пад'ехаў да супрацоўнікаў паліцыі, тыя вырашылі пабудзіць яго электрашокерам, ударылі, а ён памёр.
Следчыя завялі справу па ч. 3 арт. 286 КК «Перавышэнне службовых паўнамоцтваў, здзейсненае з прымяненнем спецсродкаў, з прычыненнем цяжкіх наступстваў».
У паведамленні абласнога следчага ўпраўлення супрацоўнікі ППС называюцца «былымі». Іх арыштавалі.
0
0
0
0
0
0