Фота handball.by
На чэмпіянаце Еўропы па гандболе, што праходзіць у Аўстрыі, Нарвегіі і Швецыі, зборная Беларусі выйграла ў Чарнагорыі з лікам 36:27 (першы тайм 17:11). Такім чынам каманда Юрыя Шаўцова разам з Харватыяй выйшлі ў другі этап.
Харватыя — 4 (2 гульні), Беларусь — 4 (3 гульні), Чарнагорыя — 2 (3), Сербія — 0 (2).
У наступным раўндзе каманды будуць разбітыя на дзве шасцёркі. Беларусь і Харватыя згуляюць у адной групе, імаверна, з Аўстрыяй, Чэхіяй (ці Паўночнай Македоніяй), Іспаніяй, Нямеччынай.
Матчы пройдуць 16, 18, 20 і 22 студзеня. У паўфінал выходзяць дзве каманды, але тут таксама вызначацца зборныя, што згуляюць у красавіку ў алімпійскім кваліфікацыйным турніры. На ім будуць разыграныя пуцёўкі ў Токіа-2020.
0
0
0
0
0
0