59-гадовага дальнабойшчыка з Беларусі падазраюць у замаху на забойства. Падчас спрэчкі ён ударыў 47-гадовага ўкраінскага калегу манціроўкай па галаве.
4 студзеня кіроўцы спыніліся на начоўку на стаянцы каля Мілана. Адпачывалі, ужывалі алкаголь. За сяброўскай бяседай пачалася дыскусія на палітычныя тэмы.
Па інфармацыі італьянскай прэсы, абмяркоўвалі асобу Іосіфа Сталіна.
Працягнулася спрэчка і на наступны дзень. Беларус (праўда, паходжанне ў яго таксама ўкраінскае) выкарыстаў дадатковы аргумент — манціроўку. Украінца паклалі ў бальніцу.
0
0
0
0
0
0