Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«У апошні час Расія ўсімі сіламі імкнецца перапісаць гісторыю. Адзін з такіх прыкладаў — адмаўленне ўплыву таемных пратаколаў Пакта Молатава—Рыбентропа на хваравітую гісторыю Еўропы», — заявіў Гітанас Наўседа ў панядзелак, піша Delfi.lt

Ён нагадаў, што 30 гадоў таму, 24 снежня 1989 года, З'езд народных дэпутатаў Савецкага Саюза прызнаў існаванне таемных пратаколаў Пакта Молатава—Рыбентропа 1939 года і абвясціў іх несапраўднымі

«Гэтыя таемныя пагадненні нацысцкай Германіі і камуністычнага Савецкага Саюза вызначылі пазней акупацыю Балтыйскіх краін», — сказаў прэзідэнт.
«Гістарычная памяць абумоўлівае ўспрыманне будучыні. Давайце не будзем забываць урокі, якія мы абавязаны вывучыць па ўласнай гісторыі і гісторыі Еўропы. Давайце не будзем дапускаць замены праўды бутафорскімі хлуслівымі шыльдамі», — адзначыў ён.

У пятніцу на саміце ў Санкт-Пецярбургу Уладзімір Пуцін раскрытыкаваў нядаўна прынятую Еўрапарламентам рэзалюцыю, якая абвінавачвае СССР і нацыстаў у тым, што падпісанне Пакта Молатава-Рыбентропа ў 1939 годзе спрыяла Другой сусветнай вайне. Расійскі лідар адзначыў, што ў СССР не было іншага выйсця, як падпісаць дамову з Нямеччынай, паколькі Заходнія дзяржавы былі абыякавыя да прапановы Масквы сфармаваць ваенны альянс. «Савецкі Саюз быў апошнім, з тых, хто не падпісаў пакт аб ненападзе з А. Гітлерам», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0