Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг гатовы правесці асабістую сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным для абмеркавання цяжкасцяў у адносінах альянсу і Масквы. Пра гэта ён заявіў у апублікаваным у панядзелак інтэрв'ю агенцтву DPA, піша ТАСС

«Калі будуць спрыяльныя рамачныя ўмовы, то я сустрэўся б з прэзідэнтам Пуціным», - сказаў Столтэнберг. На яго думку, як раз у часы, калі ёсць складанасці ў адносінах, важна разам сядзець за сталом перамоваў.

«Расія — наш найбуйнейшы сусед, так гэта і застанецца», - канстатаваў генеральны сакратар НАТА. Ён лічыць, што, нават калі ў агляднай будучыні адносіны з Масквой не палепшацца, альянсу трэба быць у стане «кіраваць» такімі адносінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0