Нацбанк з 23 снежня выпускае ў абарачэнне памятныя манеты серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі»: «Брэсцкая крэпасць», «Палацава-паркавы ансамбль. Жылічы», «Свята-Раства-Багародзіцкая царква. Мураванка», «Петрапаўлаўскі сабор. Гомель», «Спаса-Праабражэнская царква. Полацк», «Траецкае прадмесце. Мінск», якія з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь:

манеты наміналам 2 рублі, дыяметрам 23,50 мм, вырабленыя са сталі, пакрытай меддзю і латунню (кольца), і сталі, пакрытай меддзю і нікелем (сярэдзіна), вагой 5,81 г, тыражом 25 000 штук кожнага наймення.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з надпісам БЕЛАРУСЬ, які паўтараецца, і элементамі нацыянальнага арнаменту.

Аверс: у цэнтры — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; па крузе надпісы: уверсе — БЕЛАРУСЬ, унізе — 2 РУБЛІ, паміж якімі — стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0