Лукашэнка і Грабар-Кітаравіч пасля фіналу ЧС па футболе ў Маскве, дзе Францыя перамагла Харватыю. Злева — Макрон, скрын з відэа БелТА

Лукашэнка і Грабар-Кітаравіч пасля фіналу ЧС па футболе ў Маскве, дзе Францыя перамагла Харватыю. Злева — Макрон, скрын з відэа БелТА

У Харватыі прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Ніводны з 11 прэтэндэнтаў на пасаду не змог атрымаць больш за 50% галасоў у першым туры, піша ТАСС.

Дзейны прэзідэнт Калінда Грабар-Кітаравіч, якая выступае ў тым ліку за развіццё дыялогу з РФ, Кітаем і Індыяй, пасля апрацоўкі 99% бюлетэняў заняла другое месца з вынікам 26,7% галасоў, саступіўшы кандыдату ад апазіцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДП) Харватыі, былому прэм'ер-міністру Зорану Міланавічу, які ў выпадку свайго абрання мае намер развіваць партнёрства з краінамі Заходняй Еўропы і ЗША. Ён набраў 29,5%.

Такім чынам, Грабар-Кітаравіч і Міланівіч выйшлі ў другі тур, які пройдзе 5 студзеня 2020 года.

Спявак, музыкант і прадпрымальнік Міраслаў Шкор, як і чакалася, заняў па выніках першага тура трэцяе месца, набраўшы 24,4% галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0