Брытанская сетка супермаркетаў Tesco прыпыніла супрацоўніцтва з заводам у Кітаі, на якім вырабляюцца калядныя паштоўкі, у сувязі з падазрэннямі ў тым, што там выкарыстоўваецца рабская праца зняволеных, піша bbc.com.

Шасцігадовая брытанская дзяўчынка адкрыла дома ўпакоўку паштовак, набытую ў Tesco і выявіла, што на паштоўцы з выявай кацяняці хтосьці ўжо нешта напісаў.

Надпіс загалоўнымі літарамі абвяшчаў: «Мы зняволеныя-замежнікі ў кітайскай турме Цінпу ў Шанхаі. Нас прымушаюць працаваць супраць нашай волі. Дапамажыце нам і паведаміце праваабарончым арганізацыям».

Былыя зняволеныя гэтай турмы пацвердзілі, што там практыкуецца прымусовая праца на зборачных і ўпаковачных участках розных прадпрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0