Заснавальнік Tesla Ілан Маск заявіў, што шкло новага пікапа Cybertruck, у якое падчас прэзентацыі кідалі металічныя шарыкі, трэснула з-за няўдалага выпрабавання дзвярэй.
Маск сказаў, што дзверы правяраліся кувалдай, у выніку чаго аснова шкла была пашкоджана ўсярэдзіне.
«Так, удар кувалды ў дзверы пашкодзіў аснову шкла. Менавіта таму шарык не адскочыў. Трэба было зрабіць наадварот. Наступным разам…», — напісаў Ілан Маск у твітары.
Tesla ўжо атрымала каля 150 000 заказаў на футурыстычныя электрычныя пікапы. Cybertruck мае браніраваныя шкляныя шыбы, якія Маск назваў «празрыстым металам» падчас прэзентацыі.
0
0
0
0
0
0