Кіроўца ў Асіповіцкім раёне захрас на чыгуначным палатне, піша Mogilevnews.by.
Інцыдэнт здарыўся апаўдні 10 лістапада на вуліцы Чыгуначнай пасёлка Ялізава. 65-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем «Аўдзі-80», не справіўся з кіраваннем, з'ехаў на пад'язныя пуці Ялізаўскай гуты і захрас. Вызваляць машыну прыйшлося пры дапамозе спецтэхнікі.
На кіроўцу склалі тры адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення.
0
0
0
0
0
0