Гэтымі днямі на Кіпры праходзіць футбольны турнір міжнародны турнір чатырох камандаў.
Сёння ў паўфінальным паядынку зборная Украіны выйграла ў зборнай Славакіі – 3:2.
Пераможную кропку з пенальці на 81-й хвіліне паставіў беларус Арцём Мілеўскі, што выступае за кіеўскае «Дынама» і, як вядома, за зборную Украіну.
У другім паўфінале зборная Сербіі перайграла Кіпр – 2:0.
Адпаведна ў фінале згуляюць Україна і Сербія.
Нагадаем, што Украіна – наш супернік па адборачнай групе да чэмпіянату свету. У верасні беларусы ў Львове беларусы прайгралі 0:1. У Мінску каманды згуляюць 9 верасня.
0
0
0
0
0
0