У Баранавічах у рамках асенне-зімовай прызыўной кампаніі медкамісію прайшлі 620 прызыўнікоў. З іх 235 чалавек (каля 38%) прызналі непрыдатнымі для вайсковай службы па стане здароўя, паведамляе «Intex-press».
Часцей за ўсё маладыя людзі пакутуюць ад хваробаў касцёва-цяглічнай сістэмы, сістэмы кровазвароту і хваробаў органаў стрававання.Па словах начальніка аддзялення прызыву на ваенную службу Баранавіцкага АГВК Аляксандра Барчанкова, колькасць прызыўнікоў, якіх па стане здароўя прызнаюць непрыдатнымі для вайсковай службы, расце з кожным прызывам. Дзевяць чалавек своечасова не з’явіліся на прызыўныя мерапрыемствы.
Нагадаем, што менавіта ў Баранавічы (у 8-ю радыётэхнічную брыгаду) накіравалі для праходжання ваеннай службы Франака Вячорку.
Сёлета конкурс у войска складаў больш за 8 чалавек на месца – у зімовай прызыўной кампаніі ўзялі ўдзел каля 86 тысяч прызыўнікоў, а ў войска накіраваліся каля 10 тысяч маладых людзей.
0
0
0
0
0
0