Суд у нямецкім Ольдэнбургу прызнаў былога супрацоўніка бальніцы Нільса Хегеля вінаватым у забойстве 85 пацыентаў і прысудзіў яго да пажыццёвага зняволення, паведамляе Associated Press.

Суддзя падчас абвяшчэння прысуду адзначыў «асаблівую сур'ёзнасць злачынства», што выключае магчымасць датэрміновага вызвалення Хегеля пасля 15 гадоў зняволення, піша Deutsche Welle.

Па версіі абвінавачвання, Нільс Хегель здзейсніў забойства ў перыяд з 1999-га па 2005 год, калі працаваў у двух шпіталях на паўночным захадзе Германіі. Ён выклікаў у пацыентаў прыпыненне сэрца, уводзячы ім пэўныя прэпараты, а затым спрабаваў рэанімаваць.

У сваім апошнім слове Хегель сказаў, што ўсвядоміў, якія боль і пакуты прычыніў сваімі «жудаснымі дзеяннямі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0