ДТЗ адбылося ў ноч на 6 чэрвеня ў 01.30 гадзін на вул. Чырвонагвардзейскай, паведамляе ДАІ Брэста

20-гадовы хлопец на «Опелі Астра» на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у левы кювет, дзе ўрэзаўся ў слуп.

Аўтамабіль загарэўся, кіроўца, які атрымаў нязначныя ўдары, паспрабаваў самастойна яго патушыць, аднак зразумеў, што не справіцца, і выклікаў МНС.

Кіроўца пасля аказання медыцынскай дапамогі адпушчаны дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0