Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю РБК пракаментаваў адкліканне Міхаіла Бабіча з Беларусі. Міністр параіў журналістам не вельмі гэтым цікавіцца.

— Рашэнне аб прызначэнні паслоў прымае прэзідэнт Расіі, зыходзячы з сукупнасці фактараў, якія тычацца задач прасоўвання нашых адносін з адпаведнай краінай, і зыходзячы з сітуацый, якія складваюцца ў таго ці іншага чалавека, які працуе на пасадзе пасла, — сказаў Лаўроў.

— Ва ўсіх бываюць нейкія асабістыя абставіны. На месцы журналістаў я б не стаў вельмі моцна гэтым цікавіцца. Не трэба прыпадабняцца Telegram-каналу «Нязыгар», які пісаў нейкую бязглуздзіцу на гэтую тэму.

«Відавочна камусьці захацелася з гэтага зладзіць скандальчык, але не атрымалася. Мне паказалі пару разоў Telegram-канал «Нязыгар», бо там згадваўся пасол Расіі. Я не лічу, што гэты канал заслугоўвае ўвагі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0