Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем у мінулую суботу нечакана прыехалі ў гарадскі пасёлак Балбасава Аршанскага раёна. Як распавёў Tut.by кіраўнік мясцовага выканкама Глеб Гулянкоў, Лукашэнка «прыехаў без усякай нагоды».

Фота: «Народныя навіны Віцебска».

Фота: «Народныя навіны Віцебска».

Фота Аляксандра і Мікалая Лукашэнкаў з'явілася ў суполцы «Народныя навіны Віцебска» Укантакце.

«Учора ў Оршы людзі падзяліліся. Здаецца, Балбасава на выходных. Прыехалі на роварах, прайшліся і з'ехалі», — напісана пад фота.

Як распавёў старшыня Балбасаўскага пасялковага савета Глеб Гулянкоў, Аляксандр Лукашэнка з сынам заехалі да іх у пасёлак у суботу, 1 чэрвеня.

«Проста велапрагулка была. Без папярэджання, са спартсменамі разам, яны праехаліся праз наш пасёлак», — кажа Глеб Гулянкоў. Паводле яго слоў, Лукашэнку суправаджалі «каля 10 чалавек».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?