На парламенцкіх выбарах 2019 года ў Вярхоўную Раду Украіны пераадолець 5% бар'ер і патрапіць у парламент зараз могуць 5 партый. Гэта — «Слуга народа» Уладзіміра Зяленскага, пракрамлёўская партыя «Апазіцыйная платформа — За жыццё» кума Пуціна Віктара Медзвядчука, «Еўрапейская Салідарнасць» экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі, «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнка і новая партыя фронтмена гурта «Океан Ельзи» Святаслава Вакарчука «Голас».

Парламенцкія выбары ва Украіне адбудуцца 21 ліпеня. А вынікі сацапытання адносна галасавання за партыі апублікавала сацыялагічная група «Рейтинг».

Паводле цяперашніх апытанняў, ва ўкраінскі парламент праходзяць партыі:

  • «Слуга народа» — за яе гатовыя прагаласаваць 48,2% тых, хто мае намер галасаваць і вызначыўся з сімпатыямі. Раней падтрымка партыі Зяленскага складала 43,8%.
  • «Апазіцыйная платформа — за жыццё» — гатовыя галасаваць 10,7%;
  • «Еўрапейская Салідарнасць» набірае 7,8% галасоў выбаршчыкаў;
  • «Бацькаўшчына» — 6,9% галасоў;
  • «Голас» — 5,6% галасоў.

Некаторыя партыі пакуль што не здольныя пераадолець 5% бар'ер, але блізкія да гэтага:

  • «Гонар і сіла» Ігара Смяшко — 4,3% тых, хто мае намер галасаваць і вызначыўся з сімпатыямі;
  • «Грамадзянская пазіцыя» Анатоля Грыцэнкі — 3,0%;
  • Радыкальная партыя Алега Ляшко — 2,4%.

Варта адзначыць, што ва Украіне дзейнічае змяшаная выбарчая сістэма. Палова дэпутатаў абіраецца па партыйных спісах, а другая палова — па аднамандатных акругах. Такім чынам фінальная канфігурацыя новага ўкраінскага парламента можа адрознівацца ад цяперашняга рэйтынгу партый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0