Сёння міністр замежных спраў Уладзімір Макей сустрэўся з паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат.
Макей павіншаваў пасла Расіі з пачаткам дыпламатычнай місіі ў нашай краіне і выказаў надзею на яго актыўную працу ў мэтах далейшага ўмацавання ўсебаковых беларуска-расійскіх адносін.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.
0
0
0
0
0
0