abw.by
«Чатыры чалавекі ў машыне. Усе жывыя. Ляцелі добра. Гук тармазоў стаяў на ўсю акругу. Нумары расійскія, але ў машыне беларусы. Машыну не перааформілі яшчэ. Побач ехала дзяўчына на Mazda, яна і падрэзала», — паведамляе abw.
Афіцыйныя падрабязнасці агучыла БЕЛТА са спасылкай на начальніка аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Аляксандру Папову:
«З аэрапорта ў напрамку трасы М1 рухаліся аўтамабіль Ford Mustang і Mazda. Пры перастраенні кіроўца Mazda не саступіў дарогу, пасля сутыкнення Ford Mustang перакуліўся. Кіроўца апошняга аўтамабіля быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя, але ўжо адпушчаны».
0
0
0
0
0
0