Двое аднавяскоўцаў 48 і 87 гадоў выпівалі ў вёсцы Ачукевічы. Пасля выпітага 48-гадовы мужчына напаў на сабутэльніка, пяць разоў ударыў яго ў шыю і адзін раз у грудзі злева колючым прадметам, забраў 30 рублёў і пайшоў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Пацярпелы звярнуўся па медыцынскую дапамогу, а ўжо адтуль паступіла паведамленне ў міліцыю. Пенсіянер распавёў, хто напаў на яго. Падазраванага затрымалі, крымінальную справу завялі па ч.1 арт. 207 КК РБ — «Разбой».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0