Да 23 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 26 мая, паведамілі БелТА сіноптыкі.

У нядзелю будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі ноччу па крайніх усходніх раёнах, а ў другой палове дня месцамі па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Ноччу і раніцай у некаторых раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер заходні, умераны, днём - парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - да 13 вышэй за нуль, днём будзе плюс 17-23 градусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0