Чуткі пра тое, што Патап і Насця Каменскіх звязаныя не толькі працоўнымі адносінамі, з'явіліся даўно. З самага пачатку ўкраінскаму дуэту прыпісвалі раман, і нядаўна стала вядома, што яны ўсё-ткі разам.

Вяселле адбылося 23 траўня ў Кіеве ў італьянскім рэстаране на ўскрайку сасновага бору. Насця Каменскіх апублікавала відэа з цырымоніі.

Маладыя абмяняліся кольцамі ў прысутнасці родных і сяброў пад аркай.

Артысты таксама разам выканалі песню. «Не магу паверыць, што мы зрабілі гэта», — піша Наста.

А затым і вясельны танец.

Пара доўга трымала свае адносіны ў сакрэце і да апошняга не афішавала будучае вяселле. Нават запрашэнні на ўрачыстасць былі зашыфраваныя, а гасцей папрасілі трымаць язык за зубамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0